Суд Пастаўскага раёну аштрафаваў беларускага ксяндза Анджэя Бульчака на 960 рублёў (30 базавых велічынь) за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Бульчак мае польскае грамадзянства і ў сакавіку з’ехаў з Беларусі. Што менавіта паставілі ў віну ксяндзу, не ўдакладняецца.Анджэй Бульчак жыў у Беларусі 14 гадоў, на момант ад’езду працаваў пробашчам касцёлу Езуса Міласэрнага ў Паставах.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», за апошні месяц у аналагічных справах судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх святароў у Віцебскай, Менскай і Магілёўскай вобласцях. Гэтак, ксяндза Ігара Лашука аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». А да таго затрымлівалі ксяндзоў у Горках і Лынтупах. Звычайна прычынай разбораў былі выказванні святароў супраць вайны.
МГМ, belsat.eu
#Беларусь
Comments
No comments yet. Be the first to react!