Дранікі ўнеслі ў спіс гісторыка-культурніцкіх каштоўнасцяў Беларусі

Беларускія традыцыі прыгатавання і спажывання страваў з таркаванай бульбы (дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі) ўнеслі у спіс гісторыка-культурніцкай каштоўнасці, паведамляе Міністэрства культуры.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: ВО / Белсат

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурніцкай спадчыны пры Міністэрстве культуры адзінагалосна прыняла прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурніцкай каштоўнасці стравам з таркаванай бульбы. Неўзабаве дранікі, бульбяныя бліны, бабка з’явяцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурніцкіх каштоўнасцяў.

«У сям’і кожнага беларуса на стале нязменна прысутнічаюць дранікі, бабка і іншыя стравы, якія сталі своеасаблівым гастранамічным брэндам нашай краіны. Шырокае распаўсюджванне страў з таркаванай бульбы – асаблівасць нацыянальнай кухні беларусаў, якая сфармавалася ў канцы ХІХ ст. і захоўваецца да цяперашняга часу», – адзначыў намеснік Міністра культуры старшыня рады Сяргей Саракач.

Паводле Міністэрства культуры, у Беларусі налічылі 235 народных рэцэптаў з таркаванай бульбы, традыцыя такога гатавання прысутнічае на ўсёй тэрыторыі краіны.

Hавiны

Што рабіць на Масленку ў час, калі не да святаў

2022.03.03 08:30

belsat.eu


#Беларусь