У Беларусі заблакавалі сайт з артыкуламі палітыка Зянона Пазняка

Пракурор Менску пастанавіў заблакаваць сайт «Беларуская Салідарнасць», паведамляе Генеральная пракуратура ў сваім Telegram-канале. Прычыны гэтага рашэння не ўдакладняюцца.

Скрыншот галоўнай старонкі сайту «Беларуская Салідарнасць»

Пракурор Менску пастанавіў заблакаваць сайт «Беларуская Салідарнасць». Адрас bielarus.net з Беларусі цяпер не адкрываецца.

У сваім паведамленні Генеральная пракуратура не тлумачыць прычыны гэтага рашэння і не называе імя пракурора, што прыняў пастанову. На сайце органу пазначана, што пракурор Менску – Алег Лаўрухін.

Раней паводле ягоных пастановаў у Беларусі заблакавалі сайт для ліставання з палітвязнямі napishi.life і партал праваабарончай ініцыятывы «Human Constanta» humanconstanta.by.

Сайт «Беларуская Салідарнасць» называе сябе «платформай Беларускага Адраджэння, формай ідэйнай лучнасці паміж беларусамі і пазіцыяй змагання з акупацыйным антыбеларускім рэжымам». Збольшага там публікуюцца выказванні і выступы лідара КХП БНФ Зянона Пазняка.

Разбор

Што новага «накапаюць» на беларусаў сілавікі? Глядзім на новы ўказ пра сачэнне за інтэрнэтам

2022.10.25 12:15

Сяргей Крот belsat.eu

The post У Беларусі заблакавалі сайт з артыкуламі палітыка Зянона Пазняка appeared first on belsat.eu.


#Беларусь