У Ганцавічах працаўніцы фірмы зладзілі сядзячы страйк з-за нявыплаты заробку. І спачатку атрымалі дулю

У Ганцавічах працаўніцы прыватнай фірмы дамагліся выплаты заробкаў праз страйк. Яны цэлы дзень праседзелі пад дзвярыма будынку, дзе месціцца прадпрыемства. Урэшце кіраўніцтва знайшло грошы і ўвечары расплацілася. Гісторыю аднадзённага страйку распавёў «Ганцавіцкі час».

Страйк працаўніц «Полацкай ягады» з патрабаваннем выплаты заробку. Ганцавічы, Беларусь. 3 лістапада 2022 года. Фота: Ірына Дамарацкая/ ganc-chas.by

У Ганцавічах працаўніцы ТАА «Полацкая ягада» зладзілі сядзячы страйк з-за нявыплаты заробкаў. Жанчыны кажуць, што грошы (36 рублёў за дзень працы) абяцалі выдаваць кожныя 15 дзён, але затрымкі пачаліся з самага першага заробку.

Цяпер работніцы дабіваліся выплаты за кастрычнік. Напярэдадні яны вырашылі трымаць страйк да той пары, пакуль не атрымаюць грошай. Удзень кіраўніцтва фірмы казала, што грошай няма, бо за прадукцыю не разлічыліся пакупнікі. Падчас скандалу, калі працаўніцы патрабавалі грошы, адзінае, што яны атрымалі ад кіраўніцтва, – дулі. Гэты момант трапіў на відэа.

Але ўвечары з жанчынамі разлічыліся.

Прадстаўніца фірмы «Полацкая ягада» паказвае дулю жанчыне, якая патрабавала выплаціць заробак. Ганцавічы, Беларусь. 3 лістапада 2022 года. Скрыншот: «Першы Рэгіён» / YouTube

«Полацкая ягада» займаецца нарыхтоўкай, перапрацоўваннем, упакоўкаю і продажам ягад і грыбоў. У Ганцавічах фірма працуе не першы год, на сезонную працу бярэ са жніўня. Жанчыны, якія страйкавалі, перабіралі маліны, ажыны і слівы. Кажуць, што часцяком даводзілася працаваць звышурочна, каб выканаць план, а таксама – у лядоўні пры тэмпературы мінус 8. Праз такія ўмовы, распавядаюць жанчыны, што хто звальняецца.

Раней адна з працаўніц скардзілася на затрымліванне грошай у пракуратуру. Там параілі пісаць калектыўны зварот і нічым не дапамаглі, кажуць удзельніцы акцыі пратэсту.

Беларускі свет

Спыніў вытворчасць «Беларуськалію» і страціў працу

2022.02.08 19:05

Сяргей Крот belsat.eu

The post У Ганцавічах працаўніцы фірмы зладзілі сядзячы страйк з-за нявыплаты заробку. І спачатку атрымалі дулю appeared first on belsat.eu.


#Беларусь