Шушкевіч, Сапега і завочныя суды для беларусаў. Галоўныя падзеі траўня ў малюнках

Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» падсумоўвае першыя тыдні траўня. Развітанне са Станіславам Шушкевічам, прысуд Соф’і Сапезе і новыя рэпрэсіўныя ініцыятывы Менску. Усё гэта ў новых малюнках.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Станіслаў Шушкевіч памёр у Менску 3 траўня. Яму было 87 гадоў. У канцы красавіка палітыка шпіталізавалі праз ускладненняў пасля перанесенага каронавіруса. Апроч Менску з паліткам развіталіся ў Варшаве і Вільні.

Пахавалі Станіслава Шушкевіча на Паўночных могілках Менску.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

6 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі вырак палітзняволенай грамадзянцы Расеі Соф’і Сапезе, якую затрымалі разам з блогерам Раманам Пратасевічам 23 траўня 2021 года ў менскім аэрапорце. Яе пакаралі 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэпутаты Савету Рэспублікі ўхвалілі «расстрэльныя» змены ў Крымінальны кодэкс за «замах на тэрарызм». Асноўныя новаўвядзенні датычацца выкарыстання выключнай меры – смяротнага пакарання. Цяпер найвышэйшую меру можна будзе атрымаць нават за намер здзейсніць злачынства.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Палата прадстаўнікоў падтрымала праект закону аб завочных судах над апанентамі рэжыму. Размовы пра гэта ішлі з мінулага году і ўрэшце ўлады ставяць у гэтай ініцыятыве лагічную, з іх пункту гледжання, кропку. Завочныя суды змогуць, сярод іншага, прымаць рашэнні аб канфіскацыю маёмасці, якая застаецца ў Беларусі.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Расея спыніла пастаўкі газу ў Польшчу, бо палякі адмовіліся аплочваць энерганосьбіты расейскімі рублямі. Вось тут мы пісалі, што пра гэта думаюць польскія эліты і звычайныя грамадзяне.

Дэ Лёс belsat.eu


#Беларусь